Праект прысьвечаны старажытнаму сьвяту Дзяды. Гэты праект стварае глебу для асэнсаваньня нашых агульных каранеў і гісторыі: польскай, беларускай, украінскай, як глыбінны сінтэз культур і мастацкае яднаньне. Будуць прадстаўлены фота і мастацкія працы за апошнія 20 год, а таксама вялікі пэрфоманс ды інсталяцыя, спэцыяльны музычны эмбіент-твор, створаны для поўнага паглыбленьня ў атмасфэру архаікі і этнікі.
Арганізатары праекта: Алесь Таболіч — мастак, музыка і заснавальнік гурта «ZNICH», стваральнік і арганізатар аднаго з буйнейшых фэстывалей Беларусі «Купальскае Кола». Вітаўтас Кашкурэвіч — мастак, музыка гурта «ZNICH», кампазытар.
Культурны арт-праект «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika» cтвараецца мастакамі для ўсіх беларусаў. Шчыра вас запрашаем. ____