Нечаканы як метэорны дождж, імклівы як змена надвор’я і захапляльны як калядныя сьвяты!!Учора на нас…

Нечаканы як метэорны дождж, імклівы як змена надвор’я і захапляльны як калядныя сьвяты!!

Учора на нас абрынуўся Васіль Дранько-Майсюк разам зь непаўторнай Аленай Баяравай!!!
Тыя, хто сядзеў у зале, адчулі:
– дзяцінства гэта ня толькі пра ўзрост,
– казкі гэта ня толькі для маленькіх,
– гульня гэта ня толькі для актораў.
Сьмяяліся, захапляліся, былі ўдзельнікамі шоў і напрыканцы адбівалі ладоні!!

Дзякуй спадару Васілю за дзівосны вечар і непаўторна расказаныя гісторыі, казкі ды вершы!