Будзе размова пра жыцьцё і творчасьць знакамітага майстра і цікавага чалавека.
Мастак падкрэсьлівае сваё беларускае паходжаньне і бярэ актыўны ўдзел у жыцьці беларускай дыяспары ў Польшчы. Зьяўляецца адным з заснавальнікаў штогадовага беларускага фэстывалю “Басовішча” і мае шмат узнагарод. Лявон — адзін з найдаражэйшых польскіх мастакоў у Польшчы і на замежных аўкцыёнах.
На сустрэчы адбудзецца прагляд фільму пра спадара Лявона. У тэй жа ж час будзе магчымасьць і паразмаўляць з рэжысэрам гэтай стужкі.
Адрас: pl. Konstytucji, 6 7 сьнежня Чацьвер 18:00 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam