Вось якое сонейка сёньня свеціць на цудоўныя лялечкі ад Вольгі Пашковіч. Лялькі гульнявыя, лялькі-абярэгі і лялькі абрадавыя. Зараз, перад Калядамі, будзем рабіць ляльку-анёла ды ляльку-казу. Хто жадае ўпрыгожыць сваю хатку такімі лялькамі, далучайцеся да сумеснай працы а 11 кожную нядзелю ў нашай Прасторы.
Між тым, паглядзець на выставу можаце да 16.12 .
Зарэгістравацца на майстар-кляса можна па спасылцы.
Адрас: pl. Konstytucji, 6 10 сьнежня Нядзеля 11:00 Сувязь з майстрыхай: @Beiaz Сувязь з прасторай: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam