МАЙСТАР-кляс з цыклу “Лялькі-матанкі” СЬВЯТОЧНЫ АНЁЛ
Анёлы засцерагаюць чалавека на ўсім шляху. Ёсць Анёлы асабістыя, а есць і сьвяточныя. Анёлаў робяць на Раство і Пасху.
У гэтую нядзелю мы будзем рабіць двух анёлкаў для нашай ялінкі. Прыходзьце самі і бярыце сваіх дзетак. Анёлаў не бывае зашмат! Майстар-кляс праводзіць мастачка Вольга Пашковіч.