Сустрэча была вельмі прадуктыўнай. Спікеры расказалі пра новыя трэнды 2024 года, а каманда BelGameDev падзялілася дэталямі праграмы на 2024 год і падвяла некаторыя вынікі 2023-га. Былі прадэманстраваны і гульні. Шмат чаго абмяркоўвалі і апасля сканчэння афіцыйнай часткі, дзяліліся сваімі думкамі і напрацоўкамі.