Зьбіраемся а 21:00, але можна далучацца і пазьней! Сьвяткаваць будзем ажно да 3:00! Сустрэнем Новы год па беларускім часе разам, а пасьля і па польскім!
У якасьці музычнага падарунка ў 22:45: Раман Арлоў і яго музычны тэатар “Чарадзей”!
Пры ахвоце можна паўдзельнічаць у гульні “Святочны Мікалай”: падрыхтаваць невялікі падаруначак незнаёмцу, а ў адказ атрымаць свой.
Прыходзьце са сваімі прысмакамі і напоямі, альбо можна зрабіць данат на рахунак (у гугл-форме) ад 40 зл на чалавека з пазнакай “На Новы год”.
Будуць танцы і сьпевы — народныя і сучасныя. Будзем чакаць сюрпрызаў разам!