Лялька ДЗЕСЯЦІРУЧКА была закліканая спрыяць у хатніх справах гаспадыні дома. Такую ляльку, зробленую…

Лялька ДЗЕСЯЦІРУЧКА была закліканая спрыяць у хатніх справах гаспадыні дома. Такую ляльку, зробленую з падола матчынай сукенкі, сяброўкі, маці ці свякроў дарылі нявесце на вяселле, каб тая ўсё паспявала і ўсё ў яе ладзілася. У такой лялькі шмат-шмат рук, каб усе справы рабіліся спрытна, а дома заўсёды быў парадак і дабрабыт. Але ці толькі маладзіце патрэбна такая лялечка? Зараз шмат спраў, ў тым ліку і вельмі цяжкіх і незнаемых, сустракаецца на шляху кожнага чалавека – мужчыны ці жанчыны, дарослага ці дзіця. Спраў тысяча, а рук толькі дзве. Таму нам і патрэбна такая памочніца як лялька Десяціручка

Чакаем Вас на майстэр-класе

Адрас: pl. Konstytucji, 6
18 лютага
Нядзеля 11:00
Сувязь:
@robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam