Беларускі кірмаш да дня абароны правоў жанчынаў !Сардэчна запрашаем на кірмаш, які арганізуе Грамад…

Беларускі кірмаш да дня абароны правоў жанчынаў !

Сардэчна запрашаем на кірмаш, які арганізуе Грамадзкая Ініцыятыва АД СЭРЦА ДА СЭРЦА.

Вас чакаюць творчыя вырабы беларускіх і ўкраінскіх майстроў: абрадавыя лялькі й зьнічы з воску з льнянымі фільтпрамі, бранзалеткі й кулоны з натуральных камянёў, натуральнае мыла й зьнічы з соевага й соева-какосавага воску, шкатулкі й сьвяцільні, штодзеньнікі, печыва й цукеркі, сурвэткі вышываныя й вязаныя кручком, падушкі й пледы ў тэхніке пэчворк, і шмат іншых падарункаў, якія вы можаце набыць для сваіх каханых улюбёных матуль.

Таксама, беларускія мастачкі прадставяць свае творы на нашым штомесячным БЕЛАРУСКІМ КІРМАШЫ.

Мы арганізуем два майстар-класы для ўсіх, жадаючых стварыць падарунак сваімі рукамі. Адзін адбудзецца а 12 гадзіне раніцы, другі — а 16 гадзіне. Будзем ствараць лялек і бранзалеткі.

Запіс на майстар-класы і на ўдзел у Беларускім Кірмашы па тэлефоне +48 791 005 945.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
3 сакавіка, нядзеля
12:00 – 20:00
Сувязь: @NatalyaHarachkaBasaliga
Тэлефон: +48 791 005 945

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam