Запрашаем палітвязьняў і актывістаў, якім ёсць што ўзгадаць пра падзеі 9 жніўня 2020 года. Будзе маг…

Запрашаем палітвязьняў і актывістаў, якім ёсць што ўзгадаць пра падзеі 9 жніўня 2020 года.

Будзе магчымасьць выказацца, які сьлед пакінула гэта дата ў сэрцы кожнага з нас.

9 жніўня 2020 года — гэта не проста дата. Гэта рана, якую нельга загоіць.
Мільёны беларусаў выйшлі за права быць пачутымі, за годнасьць, за краіну, дзе не страшна думаць, гаварыць і жыць.
Той ранак быў напоўнены надзеяй, але ўжо ўвечары мы адчулі боль і цемру, што накрылі Беларусь.

Нас білі, прыніжалі, прымушалі маўчаць. Але менавіта тады нарадзілася нешта большае — пачуцьцё еднасці й сапраўднай Радзімы.
Мы ўбачылі адно аднаго. Мы зразумелі, што мы не адны.

Кожны, хто прайшоў праз жахі турмаў, эміграцыі, здрады ці страху — герой.
Кожны, хто дапамагаў, падтрымліваў, сведчыў — частка гісторыі.
Кожны, хто ўсё яшчэ носіць Беларусь у сэрцы — патрыёт.

Мінула пяць гадоў. Хтосьці побач, хтосьці далёка. Але адно нязменна —
мы памятаем, не даравалі й ўсё яшчэ верым.

Беларусы будуць вольнымі!
Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!

P.S.на працягу дня будуць ісці фільмы пра падзеі ў Беларусі 2020 года.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
9 жніўня
 18:30 субота
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam