Выстава карцін “Падляшша”
Даніэля Грамацкага
Даніэль Грамацкі — мастак, настаўнік, жыцьцё якога зьвязана з Падляшшам. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Гайнаўцы. Скончыў факультэт мастацтваў і факультэт гуманітарных навук Унівэрсытэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, а таксама Люблінскую школу мастацтваў і дызайну, дзе вывучаў тэхнікі жывапісу й пазалоты.
Актыўна ўдзельнічае ў пэрсанальных і калектыўных выставах і пленэрах жывапісу ў Польшчы й за мяжой. Паралельна з творчасьцю займаецца выкладчыцкай дзейнасьцю, дзелячыся сваімі ведамі й вопытам з маладымі мастакамі.
У цэнтры яго мастацкіх інтарэсаў — пэйзаж, асабліва падляскі, зь якім ён эмацыйна й творча зьвязаны. Менавіта гэты рэгіён зьяўляецца для яго пастаяннай крыніцай натхненьня і прасторай для роздуму.
Запрашаем на адкрыцьцё выставы 26 чэрвеня а 18:30.
Будзе магчымасьць пазнаёміцца з аўтарам карцін і паслухаць яго расповеды
Адрас: pl. Konstytucji, 6
26 чэрвеня
18:30 чацьвер
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam