Абвяшчаем сэзон добрага настрою, сяброўства й прыгажосьці! Сябры, шчыра запрашаем на мастацкую вечар…

Абвяшчаем сэзон добрага настрою, сяброўства й прыгажосьці!

Сябры, шчыра запрашаем на мастацкую вечарыну прафэсыйнай візажысткі й мастачкі па грыме Тацьцяны Мартыненкавай.

Якая кашуля ці сукенка прыцягне ўвагу да вашых вачэй?
Як пасьля цяжкага тыдню выглядаць так, нібы толькі прыехалі з адпачынку?
Куды прыстасаваць “бясконцыя” колеры ў палетцы, якія не выкарыстоўваюцца?

Вы атрымаеце прафэсыйныя адказы на гэтыя й іншыя пытаньні ў справе іміджу й прыгажосьці. Бярыце з сабою сваю касмэтычку, добры настрой, сяброў і сябровак.

Сьвяткуем разам!

Мовы імпрэзы: без абмежаваньняў

Уваход — данат ад 30 zł


Адрас: pl. Konstytucji, 6
16 сакавіка
 15:00 нядзеля
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam