Учора адбылася сустрэча з Томасам Венцлавам – літоўскім паэтам, публіцыстам, гісторыкам.Беларускую а…

Учора адбылася сустрэча з Томасам Венцлавам – літоўскім паэтам, публіцыстам, гісторыкам.
Беларускую аўдыторыю ў першую чаргу хвалявала перспектыва паразумення паміж беларускім і літоўскім народамі. Закранулі шмат гістарычных аспектаў, абмеркавалі надзённае. Разумныя людзі разумеюць, што і “Пагоня”, і “Віціс” – гэта, па сутнасці, адзін герб і што беларусы маюць такое ж права на яго, як і літоўцы. Інтэлектуалы таксама разумеюць, што Вільня (Вільнюс) павінна быць адкрытай для ўсіх, а як і Ерусалім, не можа належаць толькі аднаму народу.
Як тут не ўзгадаць Чэслава Мілаша, які называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Дамовіліся праз пэўны час сустрэцца зноў. Спадзяемся, што колькасць людзей, здольных асэнсаваць, хто такія грамадзяне ВКЛ, будзе ўзрастаць.
Відэазапіс сустрэчы выкладзем на нашым YouTube-канале праз некалькі дзён.