Дзень РОДНАЙ МОВЫ
У 1999 годзе на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём і з таго часу ва ўсім свеце у гэты дзень адзначаецца ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. Гэтая дата абраная невыпадкова: яна служыць памяццю аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дака, якія ў 1952 выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць дзяржаўнай іх родную бенгальскую мову.
Для нас, беларусаў, Міжнародны дзень роднай мовы – гэта нагода задумацца аб лёсе нашай мовы, аб спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб скарбе, якім мы павіны валодаць ужо таму, што нарадзіліся на Беларусі. І нават калі мы апынуліся па-за межамі сваёй краіны, то усёроўна павінны захаваць сваю мову і культуру.
А таму запрашаем пагуляць у беларускія гульні, напісаць дыктоўку (і наркамаўка, і тарашкевіца – каму як даспадобы), паспаборнічаць у веданні беларускіх дыялектаў.
Адрас: pl. Konstytucji, 6
22 лютага
15:00 субота
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +573 664 794
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam