Правялі чарговую грамадзка-палітычную дыскусыю. Выступалі як прадстаўнікі розных ініцыятываў, так і …

Правялі чарговую грамадзка-палітычную дыскусыю. Выступалі як прадстаўнікі розных ініцыятываў, так і прыватна нашыя землякі.

— Разам прыйшлі да высновы, што нашыя інтарэсы ў Польшчы нам трэба вучыцца адстойваць самім. Спадзявацца няма на каго.
— Абмеркавалі надзённыя пытаньні, абазначылі кола першапачатковых задач, абмяняліся пазытыўным досьведам узаемадзеяньня з польскімі дзяржаўнымі й дабрачыннымі арганізацыямі.
— Вызначылі, да якіх польскіх структур улады мусім зьвярнуцца ў першую чаргу. 
— Вырашылі зрабіць падобныя сустрэчы на сталай аснове, прынамсі два разы на месяц.
Наступнае паседжаньне адбудзецца ў наступную суботу а 17-й гадзіне.

Калі маеце пытаньні – прыходзьце.

Па аўторках і чацьвяргах наш сябар-валянтэр дапаможа вам вырашыць юрыдычныя пытаньні па легалізацыі ў Польшчы.

Маеце імпэт і гатовыя дапамагаць у справе разгортваньня ініцыятывы рэальнай дапамогі беларуса? Сардэчна запрашаем


Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam