Шукаем жадаючых прыняць удзел у Беларускім размоўным клубе. Асноўная яго мэта: удасканальваць узрове…

Шукаем жадаючых прыняць удзел у Беларускім размоўным клубе.
Асноўная яго мэта: удасканальваць узровень валодання мовай.

Арганізацыйныя моманты:
   Клуб будзе працаваць у анлайн- і афлайн-фармаце.
   Дакладны расклад будзе сфарміраваны, калі збярэцца група.
   Плануемая перыядычнасць — 1 раз на тыдзень (60 хвілін).
   Працягласць залежыць ад патрэб і мэт удзельнікаў, але прыкладна ад 3 да 6 месяцаў.
  Што будзе: аўдыякнігі, электронныя кнігі, музыка, фільмы і г.д. Гэта значыць, што найперш будзем пашыраць слоўнікавы запас. Абмяркуем вымаўленне і ўласнабеларускія цікавосткі.
   Для дарослых.
   Без аплаты.
   Заняткі правядзе выкладчык беларускай мовы (досвед ад 2016 г.).

Узніклі пытанні — пішыце сюды: https://www.facebook.com/ViktoryiaR

Жадаеце далучыцца, калі ласка, сюды: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd63qWHGPAPJP8X4hftBDvsM1D045WsnO2Ety2g5fk_cVHt9w/viewform?usp=dialog

P.S. Без пафасных слоў, ніхто нашу мову не зберажэ. Далучайцеся да клуба

Мы працуем для вас:
Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
“Робім разам” / @byrobimrazam