Запрашаем на пікет у Варшаве!
Калі: 6 сьнежня з 14:00 да 16:00
Дзе: каля будынка пасольства Літвы, Al. Ujazdowskіe 14
Мэта пікету — асудзіць палітыку Літвы ў дачыненьні да грамадзянаў Беларусі.
Больш за 1500 грамадзянаў Беларусі былі прызнаны пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы. Асаблівую занепакоенасьць выклікае выпадак грамадзяніна Беларусі Васіля Верамеячка, які, будучы прызнаным «пагрозай нацыянальнай бясьпецы», быў вымушаны пакінуць Шэнгенскую зону й у выніку гвалтоўна дэпартаваны ў Беларусь, дзе яму пагражае сьмяротнаепакараньне.
Мы выказваем глыбокую занепакоенасьцьдзеяньнямі Літвы, якія парушаюць правы й свабоды людзей. Прызнаньне грамадзянаў Беларусі пагрозай нацыянальнай бясьпецы й іх дэпартацыя зьяўляюццагрубым парушэньнем Эўрапэйскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў, а таксама Хартыі ЭўрапэйскагаЗьвяза аб асноўных правах і прынцыпаў міжнароднага права. Літва не мае права высыліць грамадзянаў у краіну, дзе ім пагражаюць катаваньні, сьмяротнаепакараньне й фізычная расправа.
З 2020 году Літва атрымала значную фінансавую выгаду ад супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, а таксама ад падаткаў, якія плацяць кампаніі й грамадзяне, вымушаныя пакінуць сваю краіну праз палітычныя рэпрэсыі. Аднак замест таго, каб аказваць падтрымку, Літва працягвае палітыку, якая прыніжае годнасьцьгэтых людзей і парушае іх правы.
Мы патрабуем:
• спыніць несправядлівыя дэпартацыі;
• правесьцінезалежнае расьсьледаваньне выпадкаў перасьледу йдыскрымінацыі грамадзянаў Беларусі;
• выконваць нормы міжнароднага права й спыніць ганеньні па прыкмеце грамадзянства.
Правы чалавека ўнівэрсальныя! Яны не залежаць ад колеру скуры ці нацыянальнасьці. Ганеньні па прыкмеце грамадзянства павінны быць спыненыя.
Прыходзьце, каб выказаць сваю салідарнасьць! Давайце разам змагацца за правы й абарону ўсіх грамадзянаў Беларусі. Ваш голас мае значэньне