Запрашаем на вечар памяці, вечар успаміну, дыскусыі аб Алесю Пушкіне. Вядучай сустрэчы будзе пісьме…

Прастора "Робім разам"

Запрашаем на вечар памяці, вечар успаміну, дыскусыі аб Алесю Пушкіне.

Вядучай сустрэчы будзе пісьменьніца Сьвятлана Курс. А гасьцямі й суразмоўцамі будуць знаёмыя й сябры.

Алесь быў мастаком, перформансерам, які ўсё жыцьцё змагаўся супраць дыктатуры. Аказваецца, змагацца за свой край можна проста карыстаючыся роднай мовай, прасоўваючы сваю культуру. Ён жыў у сумленьні з самім сабой, таму й быў асабістым ворагам рэжыму, за што й паплаціўся сваім жыцьцём у сьценах беларускай турмы.

Алесь меў сяброў у розных краінах сьвету сярод тых, хто займаецца мастацтвам, літаратурай, палітыкай… Асноўная рыса аб’ядноўвала гэтых людзей — гэта сумленьне й незалежнасьць, свабода слова, думкі й мастацтва.

Калі вы ведалі Алеся асабіста, то прыходзьце й падзяліцеся сваімі ўспамінамі. А можа вы ня ведалі яго, але хочаце пачуць гісторыі пра чалавека-мастацтва, чалавека-нязломнасьць, чалавека-глыбу, то прыходзьце.

Хай памяць пра Алеся жыве вечна. Жыве Беларусь!

Адрас: pl. Konstytucji, 6
3 красавіка
 18:00 серада
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam