Далучайцеся да праграмы Erasmus+ і адкрывайце новыя магчымасці! Калі вы марыце атрымаць адукацыю за …

Далучайцеся да праграмы Erasmus+ і адкрывайце новыя магчымасці!
Калі вы марыце атрымаць адукацыю за мяжой, пашырыць свае веды і пазнаёміцца з новымі культурамі — Erasmus+ гэта ваш шанец! Праграма прапануе фінансаванне для навучання і стажыровак у еўрапейскіх універсітэтах і арганізацыях.
Што вы атрымаеце?
Якасную адукацыю ў замежных ВНУ;
Каштоўны досвед стажыроўкі;
Шанс палепшыць моўныя навыкі і пазнаёміцца з новымі сябрамі з усяго свету;
Падтрымку і фінансаванне на працягу ўсяго перыяду праграмы.
Хто можа ўдзельнічаць?
Студэнты і маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, гатовыя да новых ведаў і досведу!
Дэдлайн падачы заяўкі — 29 кастрычніка! Не прапусціце свой шанец!
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у офісе міжнародных праектаў вашага універсітэта або на афіцыйным сайце Erasmus+. Пашырыце свае межы з Erasmus+!