Фінісаж прац Алеся Пушкіна
Сёньня, 14 красавіка – апошні дзень, калі можна наведаць выставу, на якой сабраны працы зь некалькіх прыватных калекцый і музэя.
Афіцыйнае закрыцьцё адбудзецца а 15:30, аднак наведаць можна будзе ад 11:00 да 20:00.
Некалькі фактаў пра выставу:
Выставу адведалі болей за 700 чалавек. Наведвальнікі былі ні толькі зь іншых гарадоў Польшчы, але й зь іншых краінаў.
З адкрыцьцём выставы й днём Волі павіншавала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
На адкрыцьці прысутнічалі Зянон Пазьняк, мэцэнат Войцех Грэцкі й шмат-шмат паважаных людзей. Знакамітых, і ня вельмі, тыя, якія маглі сябе апублічыць, і не.
Пад час Вечара памяці па Алесю ўзгадалі гісторыі яго жыцьця й творчасьці. Праз тэлемост далучыліся да нас творцы фільмаў аб нашым мастаке зь Нямеччыны. А з Амэрыкі пачулі гісторыі каханьня ажно з 80-х гг.
Часта адбывалася так, што наведвальнікі, прыходзячы да нас, распавядалі гісторыі, якія якія яны разам пражывалі на плэнэрах, у Бабрах, у турме,…
Хтось распавядаў, хтось маляваў, а хтось і заплянаваў паехаць у Амэрыку, каб даведацца як мага болей гісторыяў аб Алесю Пушкіне.
Гэтая выстава, адносіны, энэргія паміж людзьмі, творчасьцю й духам Алеся застанецца на шмат год у нашых сэрцах і памяці.
Дакраніцеся да гісторыі, не згубіце магчымасьці.
Пад час сёняшняга фінісажа да нас далучыцца праз тэлемост пісьменьніца, якая асабіста ведала Алеся, Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец).
Адрас: pl. Konstytucjі, 6
14 красавіка
Нядзеля 15:30
Сувязь: @robimrazam
Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam