Хэй! Лета прайшло, а ты так і не выбраўся на прыроду? Апошні раз спяваў песьні каля вогнішча, гледзя…

Хэй! Лета прайшло, а ты так і не выбраўся на прыроду? Апошні раз спяваў песьні каля вогнішча, гледзячы на зоркі, толькі ў далёкім дзяцінстве? Ці табе проста хочацца адпачыць пасля цяжкага тыдня ў коле прыемных людзей?

Тады табе да нас! Запрашаем на вялікі сямейны пікнік у бліжэйшую суботу! Бяры другую палавінку, дзяцей, каб разам цікава і весела правесці час!

Рэгіструйцеся па спасылцы. Дакладнае месца дашлем асабіста за дзень да пікніка.

Таксама нагадваем, што можна яшчэ зарэгістравацца на скаўцкі клюб.

Адрас: дашлем зарэгістраваўшымся
5 кастрычніка
 Субота 14:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam