За ахову, дастаўку, размяшчэнне былі заплачаны вялікія грошы, якіх у прасторы не было. І трэба было шмат намаганняў, высілкаў зрабіць, калі пры гэтым увесь час заміналі, каб іх паказаць беларусам карціны мастака-патрыёта, які аддаў жыццё за вольную Беларусь.
“Госць Рацыі” кіраўнік прасторы “Робім разам” Сяргей Бульба распавёў пра канфлікт вакол “Беларускага моладзевага хаба” ды пра выставу карцін Алеся Пушкіна:
– Мінулае кіраўніцтва “Беларускага моладзевага хаба”, як яны сябе называлі. Яны нягледзячы на ўсю юрыдычнасць і законнасць праведзеных зменаў, арганізавалі цэлую хвалю хейту, абвінаваціўшы нас у рэйдарскім захопе. На жаль я гляджу, што частка беларусаў шчыра паверыла. Мяне гэта здзівіла, бо для польскай паліцыі ўсё нармальна, для польскай юстыцыі ўсё нармальна. Адкуль узяўся рэйдарскі захоп? Рэйдарскі захоп гэта ўвогуле тэрмін з бізнесу. То бок мінулыя таварышчы яны бізнесам тут займаліся? Таму гэта рэйдарскі захоп? Для мяне гэта проста нармальна.
Надзорная рада зняла мінулае кіраўніцтва за злоўжыванне. Пасля па выніках як раз аўдыту. Аўдыт як раз заказвала наглядная рада гэтага самага моладзевага хаба на падставе таго, што адсутнічала дакументацыя больш, чым на мільён злотых. Вось за гэта было знята мінулае кіраўніцтва і Бульба запрошаны, як антыкрызісна менеджар. Мяне шчыра некаторыя здзіўлялі і мы разумеем, што не маем такіх медыйных магчымасцяў, якія маюць нашыя канкурэнты.
Цалкам інтэрв’ю чытаць па спасылцы:
https://racyja.com/by/hramadstva/sjarhej-bulba-pra-prastoru-robim-razam-i-vystavu-karcin-alesja-puskina/
Сяргей Бульба пра прастору “Робім разам” і выставу карцін Алеся Пушкіна
“Госць Рацыі” – кіраўнік прасторы “Робім разам” Сяргей Бульба.