28 жніўня 1936 г. у вёсцы Шуляціна нарадзіўся паэт, грамадскі і палітычны дзеяч* Генадзь Бураўкін. Напісаў тэкст тэлевізійнай «Калыханкі»**. Апошняй воляй было выдаць зборнік «Нагаварыцца з зоркамі», кніга выйшла пасля ягонае смерці.
*Прадстаўнік Беларусі пры ААН, намеснік міністра культуры, старшыня ТБМ. **«Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі…»