22 жніўня 1861 г. у Палевачах нарадзіўся заснавальнік беларускага танцавальна-драматычнага тэатру Ігнат Буйніцкі. Вывеў на сцэну нашы народныя танцы ды інструменты, сярод іншага – дуду. Яго першая беларуская трупа вандравала з выступамі ў Беларусі, была ў Пецярбурзе і Варшаве. Паводле сучаснікаў, тэатр будзіў у беларусаў пачуццё нацыянальнай годнасці.