20 жніўня 1740 г. у Грушаўцы нарадзіўся грамадска-палітычны дзеяч Тадэвуш Рэйтан*. На варшаўскім сойме ў 1772 г. выступаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай, выгукнуў: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»** *Асобу патрыёта вярнулі ў беларускую гісторыю толькі ў 1990-я. **Ян Матэйка захаваў ягоны пратэст на карціне «Рэйтан. Заняпад Польшчы».