Беларускія генералы следам за расейскімі пагражаюць прымяніць ядзерную зброю «у выпадку пагрозы суверэнітэту». Відавочна адно – улады штораз падкрэсліваюць залежнасць ад Расеі і «заўсёды гатовыя» выканаць любы загад Пуціна.
Лукашэнка праінструктаваў новую кіраўніцу Мінпрацы Наталлю Паўлючэнку. Дыктатар загадаў «не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі», бо «грошай лішніх не бывае», а таксама заклікаў задумацца «аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей».