15 ліпеня 1876 г. у Пешчыне нарадзілася паэтка, публіцыстка і грамадская дзяячка Цётка (Алаіза Пашкевіч). Пачынальніца жанру дарожнага эсэ, пакінула цікавыя «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю». Вывучала тэатр, грала ў некалькіх спектаклях трупы Ігната Буйніцкага. Стварала дзіцячыя кнігі, адкрывала школы, арганізоўвала настаўніцкія курсы.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch