26 ліпеня 1965 г. у Менску нарадзіўся мовазнаўца Зміцер Саўка*. Любоў да роднай мовы яму прышчапіла бабуля. Стварыў праграму «Моўнік» на Белсаце і сэрвіс «Добрапіс». Аўтар кнігі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце».
*У 1984 г. быў сярод студэнтаў, якія выступілі супраць руйнавання будынку тэатру. Гэта першая акцыя пратэсту ў паваеннай гісторыі Беларусі.