8 жніўня 1926 г. у Гарадзеі нарадзіўся грэцка-каталіцкі святар, перакладнік, выдавец і навуковец Ал…

8 жніўня 1926 г. у Гарадзеі нарадзіўся грэцка-каталіцкі святар, перакладнік, выдавец і навуковец Аляксандр Надсан*. З 1944 г. жыў у эміграцыі, гуртаваў вакол сябе беларускую дыяспару ў Вялікай Брытаніі. З 1971 г. кіраваў заснаванай ім Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане.

*Ведаў 9 моваў, хораша жартаваў і з задавальненнем частаваўся дранікамі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch