Заўтра, 9 жніўня – чацвёртая гадавіна выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў у Беларусі.
У многіх гарадах замежжа ў гэты і наступныя дні пройдуць акцыі беларусаў, мэта якіх нагадаць усяму свету пра тое, што адбываецца на нашай Радзіме.
Напярэдадні падзеі беларуская дыяспара Польшчы падрыхтавала адмысловыя плакаты і ўлёткі на польскай мове. Іх можна будзе раздаваць падчас акцый, каб у неабыякавых палякаў была крыніца інфармацыі пра Беларусь і магчымасць дапамагчы рэпрэсаваным беларусам.