90 гадоў з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча! 7 фактаў пра яго:
1. Для захавання і папулярызацыі беларускай мовы стварыў ТБМ. Патрыёт сваёй Радзімы так казаў пра галоўны скарб народа — мову:
Сто газет і часопісаў разгарну, выдадзеных у Беларусі, — дзевяноста дзевяць разоў убачу мову суседняй дзяржавы і толькі адзін, калі пашанцуе, раз — мову маёй зямлі.
2. З вялікаю пашанай і любоўю пра яго выказвалася Ларыса Геніюш. Ён без падрыхтоўкі мог гадзінамі выступаць і трымаць увагу слухачоў.
3. Працаваў паштальёнам.
4. У рамане «Родныя дзеці» выкарыстоўваў трасянку, хоць не любіў яе за тое, што вядзе да знішчэння мовы.
5. У кожны аўтограф укладаў душу. Бо лічыў подпіс мастацкім творам.
6. Нарадзіўся ў адзін дзень з Зоськаю Верас і дапамог ёй атрымаць пенсію з саюзу пісьменнікаў.
7. Раіў кожнаму маладому літаратару чытаць і насіць каля сэрца старонкі з дзённіка Кузьмы Чорнага.
Ужо 5 гадоў з намі няма Ніла Сямёнавіча, але ягоная творчасць і цяпер займае важнае месца ў культуры беларусаў!