Сябры, віншуем вас з Міжнародным днём роднай мовы!
Наша мова — такая прыгожая, такая гучная і адначасова пяшчотная, цёплая, смачная, вольная… Такая РОДНАЯ!
Штораз, як публікуем анонсы газет з тэкстамі на беларускай мове, адчуваем асалоду: роднае слова грэе душу! Дзякуем, што чытаеце і друкуеце, дзеліцеся з суседзямі, сябрамі і роднымі На жаль, зусім не шмат выданняў цяпер выходзіць на беларускай мове. Аднак мы верым, што неўзабаве беларускага слова ў медыйнай прасторы будзе больш. На тое і працуем разам з вамі
Сёння на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з вагню. Слова «кахаю» — слабае слова. Мужнае слова — «абараню»! Л. Геніюш