Івонка Сурвіла — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе.З 1944 году Івонка знаходзіцца ў эміг…

Івонка Сурвіла — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе.

З 1944 году Івонка знаходзіцца ў эміграцыі. Яе бацька, Уладзімір Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часоў Міколы Абрамчыка.

У 1989 годзе арганізавала канадскі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася яго кіраўніцай да 1997 года. Дзякуючы фонду ў Беларусь былі перададзеныя лекі ды мэдычнае абсталяванне на дзясяткі мільёнаў даляраў, на аздараўленні ў Канадзе пабывалі тысячы беларускіх дзяцей.

У жніўні 1997 году была абраная старшынёй Рады БНР і займае гэтую пасаду да сёння.

Падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі, у адным з інтэрв’ю адзначыла: “Мэты нашыя — агульныя. Усе мы хочам, каб наш народ жыў вольна і заможна, як іншыя развітыя народы”.

Раім пачытаць: у 2008 годзе выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы «Дарога».