І да кніжна-літаратурных навінаў: “Ну нарэшце”. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч са спасылкай “Савецкую…

І да кніжна-літаратурных навінаў:

“Ну нарэшце”. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч са спасылкай “Савецкую Беларусію” паведаміў, што ягоны раман “Сабакі Эўропы” прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
Пра гэта напісана ў артыкуле прапагандысткі Людмілы Гладкай.

Тым не менш, у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў кнігі Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы” пакуль няма.

У Беларусі забаронены продаж рамана Джорджа Оруэла “1984”.
“Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. “1984”. Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая”, — цытуе распараджэнне @nashaniva.

Слухаць “1984” у выкананні вольных купалаўцаў