Валанцёры Офіса працягваюць распаўсюджваць самвыдат у Беларусі. Нягледзячы на ўсе высілкі рэжыма, у …

Валанцёры Офіса працягваюць распаўсюджваць самвыдат у Беларусі.

Нягледзячы на ўсе высілкі рэжыма, у яго не атрымалася і не атрымаецца знішчыць усе свабодныя медыя ў інтэрнэце. Але ў Беларусі ёсць і людзі, якія не маюць да яго доступу. Для іх валанцёры распаўсюджваюць улёткі і газеты.

Кожны беларус павінен ведаць пра суўдзел рэжыма ў вайне супраць Украіны, рэпрэсіі і эканамічны крызіс у Беларусі. Мы зрабілі падборку каналаў, прысвечаных самвыдату.

1️⃣ Улёткі 97%: агрэгатар самвыдата (актуальныя макеты для друку)
2️⃣ ВЕСНІКІ: Аб’яднаны канал самвыдата абласцей
3️⃣ ByProsvet: агрэгатар самвыдата
4️⃣ Слова беларусаў: новы штотыднёвы самвыдат з праўдзівымі навінамі

Распаўсюджвайце самвыдат, каб уратаваць суседзяў па доме, квартале або горадзе ад прапаганды. Распавядайце пра самвыдат сябрам.

Але памятайце пра правілы бяспекі.