А ці ведаеце вы, што сёння мы адзначаем Дзень друку?
Менавіта 6 жніўня 505 гадоў таму Францішак Скарына ў Празе выдаў “Псалтыр”. Беларуская версія “Псалтыра” стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Гэта быў сапраўдны прарыў тых часоў.
“Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае і як пчолы бароняць вуллі свае – гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць.” – гэтыя словы як запавет пакінуў нам Францішак Скарына у адной з прадмоваў да сваёй кнігі.
Беларусам ёсць чым ганарыцца. Раім у гэты дзень прачытаць што-небудзь беларускае