Нам, беларусам, ёсць чым і кім ганарыцца. У розныя часы былі постаці, якія стваралі гісторыю і захавалі для нас багатую духоўную спадчыну.
Каманда ByProsvet хоча, каб ува ўсіх была магчымасць адкрыць для сябе беларускіх дзеячоў і нашу шматпакутную гісторыю. Неўзабаве выйдзе каляндар «Кожны дзень», а пакуль трымайце паштоўкі з ілюстрацыямі яго старонак.