У 2020-м Лукашэнка, звяртаючыся да сілавікоў, прасіў уратаваць яго ўладу. У 2023-м ён упрошвае чыноўнікаў зрабіць хоць нешта, каб уратаваць эканоміку, якая коціцца ў прорву. Але эканоміка не слухаецца загадаў.
Пенсіённая сістэма перастае спраўляцца са сваімі абавязкамі. У краіне не стае працаўнікоў, каб з іх падаткаў плаціць пенсіі. А працаўнікі працягваюць з’язджаць, ратуючыся ад рэпрэсій і бесперспектыўнасці.