Пасляваенная будучыня Украіны выглядае перспектыўна: глабальная падтрымка эканомікі ад Міжнароднага валютнага фонду, крэдыты, інвестыцыі. А мы, праз супрацоўніцтва з Расіяй, маем што маем — падзенне заробкаў і адсутнасць перспектыў.
Сакавік адзначыўся масавымі затрыманнямі. ГУБАЗіК бадзёра адрапартаваў: штодня да 20 ператрусаў, затрымана каля 700 чалавек. Зразумела адно — рэжым ужо не ведае, каго ўкусіць, таму і рашэнні ўсё больш жорсткія і тупыя.