Здымачная група «Галасоў» – гэта 6 таленавітых беларусаў, якія з мэтаў бяспекі вымушаныя заставацца ананімнымі. «Галасы. Дзе мой край» – пра тое, як ініцыятыва кансерваторскіх музыкаў дала штуршок музычнай салідарнасці падчас пратэстаў у 2020 годзе. І пра нараджэнне ў Беларусі знакамітага «Вольнага хору». Хору, які падчас пратэстаў з вялікай рызыкай для сябе з’яўляўся на маршах, у гандлёвых цэнтрах, метро, каб натхняць беларусаў песнямі пра нашую годнасць, смеласць і веру.
Цяпер «Галасы» могуць атрымаць прыз глядацкіх сімпатый. Але толькі праз нашую салідарнасць.
За фільм можна прагаласаваць да 7 красавіка.
Праз бот тэлеграма
Праз Facebook