Красавік — час бязлітасных і бессэнсоўных суботнікаў. Арганізацыі не маюць права прымушаць удзельнічаць у суботніках і пагражаць звальненнем. З “не” аднаго чалавека альбо аднаго калектыву пачынаецца годнасць і барацьба за свае правы.
Сярод прычын вялізнай паводкі на Гомельшчыне — неахайнасць і хлусня чыноўнікаў. Афіцыйная прэса стараецца прыхаваць гэтыя факты, а адказных не пакаралі.