Вітаначкі!Працягваем знаёміць вас з цікавосткамі беларускай гісторыі Спадзяемся, вам будзе цікава…

Вітаначкі!

Працягваем знаёміць вас з цікавосткамі беларускай гісторыі

Спадзяемся, вам будзе цікава даведацца пра гэтыя факты:

8 траўня 1945 г. Нямеччына падпісала акт капітуляцыі.
9 траўня 1994 г. у Менску да манумента Перамогі не дапусцілі групу БНФ.
10 траўня 1892 г. у Менску адкрылі конку.
11 траўня 1855 г. археолаг, гісторык і краязнаўца Яўстах Тышкевіч адкрыў Віленскі музей старажытнасцяў у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта.
12 траўня 1954 г. урад Беларускай ССР стаў сябрам UNESCO.
13 траўня 1905 г. нарадзілася акторка, легенда купалаўскай сцэны Стэфанія Станюта
14 траўня 1956 г. нарадзіўся беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень 2023”.

Чароўнага вам тыдня!