Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі: як падтрымаць вязняў і іх сем’і

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Што рабіць у Дзень салідарнасці з палітвязнямі?

Па дадзеным Вясны, у Беларусі зараз 1525 палітычных вязняў. Сёння, у Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, мы прапануем далучыцца да акцыі і падтрымаць вязняў і іхныя сем’і. Расказваем, што можна зрабіць!

Калі вы за мяжой

*⃣ Заданаціць ініцыятывам, якія ў розных формах дапамагаюць палітзняволеным: фінансава падтрымліваюць сем’і і вязняў, набываюць неабходныя рэчы для палітзняволеных, аказваюць юрыдычную падтрымку і іншае.

Спіс ініцыятыў:
— Фонд Краіна для жыцця.
— Фонд Bysol
— Politzek.me
— Dissidentby
— Скорая взаимопомощь
— Палітвязынкі
— Littouwin Lions Club
— Врачи за правду и справедливость
— IneedHelpBY

Падрабязней пра кожную — у картках.

Важна! Данаціць неабходна праз замежныя рахункі, інакш гэта небяспечна ўнутры Беларусі.

*⃣Даслаць лісты падтрымкі праз ініцыятыву Майстэрня паштовак салідарнасці альбо Письмо.бел.

Калі вы ў Беларусі

*⃣Напісаць лісты падтрымкі палітзняволеным. Дапамогуць з гэтым парады ад Politzek.me, спіс вязняў — на сайце «Вясны.

*⃣Зрабіць грашовы перавод на рахунак палітзняволенага.
Гэтыя грошы можна выкарыстоўваць для атаваркі: набываць неабходныя рэчы ў турэмнай краме.

Пераводы можна рабіць ва ўсе турмы і СІЗА, акрамя СІЗА КДБ, праз пошту ці інэрнэт-банкінг, інструкцыя — па спасылцы.

Дзякуй за вашу салідарнасць, трымаемся разам