Вітаначкі!Традыцыйны дайжэст цікавостак беларускай гісторыі Спадзяемся, вам будзе цікава даведацца…

Вітаначкі!

Традыцыйны дайжэст цікавостак беларускай гісторыі
Спадзяемся, вам будзе цікава даведацца пра гэтыя факты:

29 траўня2020 г. у Горадні затрымалі блогера і заснавальніка «Краіны для жыцця» Сяргея Ціханоўскага .
30 траўня 1999 г. адбылася трагедыя на Нямізе.
31 траўня 1948 г. нарадзілася беларуская пісьменніца, журналістка Святлана Алексіевіч.
1 чэрвеня 2021 г. па Менску прайшлі жанчыны пад бела-чырвонымі парасонамі.
2 чэрвеня 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Браславу магдэбургскае права і герб.
3 чэрвеня 1863 г. у часе паўстання Кастуся Каліноўскага адбылася бітва пад Мілавідамі.
4 чэрвеня 1918 г. выйшла «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары “Кожны дзень 2023”.
Чароўнага вам тыдня!

#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch