Сябры!Мы распачынаем летні сэзон квізаў пра родныя мясьціны Беларусі Першы квіз на тэму «Мінск» адб…

17.06.2023ByProsvet

Сябры!
Мы распачынаем летні сэзон квізаў пра родныя мясьціны Беларусі

Першы квіз на тэму «Мінск» адбудзецца ў сымбалічную дату 26 чэрвеня ў новым польска-беларускім месцы Варшавы: BackDoor Bar.

Чаму гэтая дата сымбалічная для Мінску? Які помнік, прысьвечаны гэтай даце, загарнуўся ў 2020-м у бел-чырвона-белы сьцяг?

Пра гэта і ня толькі вы даведаецеся ад каманды «Шляхецкія гульні»

Вас чакаюць цікавосткі і невядомыя факты пра нашую сталіцу, а таксама вандроўка па мінскіх вуліцах праз цудоўныя здымкі з альбому «Хачу дадому»!

26 чэрвеня 2023 г.
18:30
BackDoor Bar Warszawa
Адрас: ul. Chmielna 7/9 Warsaw, Poland

Кошт з асобы: 30 zl
Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/E5qc1iLgK6fNqufS6
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!

Сувязь з намі па любых пытаннях праз бот: @by_prosvet_feedback_bot