«Не застывай у бяздзейнасці млявай, будзь да людзей і да неба ласкавай…» – пісала яна ў адным са с…

«Не застывай у бяздзейнасці млявай, будзь да людзей і да неба ласкавай…» – пісала яна ў адным са сваіх вершаў-павучанняў.

Францішка Уршуля Радзівіл – паэтка, пісьменніца і аўтарка п’есаў, на пастаноўках якіх рэгулярнымі гасцямі былі каралі Рэчы Паспалітай. Яна арганізавала тэатр у Нясвіжы па ўзоры лепшых еўрапейскіх тэатраў XVIII ст., аднавіла горад пасля разбуральных войнаў і неаднойчы кіравала яго абаронай падчас варожых нападаў. Княгіня Францішка разгарнула вялікую асветніцкую працу і пераўтварыла Нясвіж у сапраўдны цэнтр культурнага жыцця таго часу.

Беларускі культурны код: Створана жанчынамі – праект на лацінцы пра выдатных жанчын беларускай гісторыі.

Замаўляй на byprosvet.org, каб падтрымаць распаўсюд незалежных навін у Беларусі!
_____________________

«Nie zastyvaj u biazdziejnasci mliavaj, budź da liudziej i da nieba laskavaj…» – pisala jana ŭ adnym sa svaich vieršaŭ-pavučanniaŭ.

Franciška Uršulia Radzivil – paetka, piśmiennica i aŭtarka pjesaŭ, na pastanoŭkach jakich rehuliarnymi hasciami byli karali Rečy Paspalitaj. Jana arhanizavala teatr u Niasvižy pa ŭzory liepšych jeŭrapiejskich teatraŭ XVIII st., adnavila horad paslia razburaĺnych vojnaŭ i nieadnojčy kiravala jaho abaronaj padčas varožych napadaŭ. Kniahinia Franciška razharnula vialikuju asvietnickuju pracu i pieraŭtvaryla Niasviž u sapraŭdny centr kuĺturnaha žyccia taho času.

Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami – prajekt na lacincy pra vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.

Zamaŭliaj na byprosvet.org, kab padtrymać raspaŭsiud niezaliežnych navin u Bielarusi!