Сёння ноччу ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь ПушкінПра гэта паведамляе ягоная ж…

Сёння ноччу ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін

Пра гэта паведамляе ягоная жонка.

Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада 2022 г. пастанавіў перавесці Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Неўзабаве палітвязня этапавалі ў гродзенскую Турму № 1 дзе ён і знаходзіўся да смерці.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Алеся.