Сёння — дзень народзінаў ініцыятывы ByProsvet! Роўна тры гады, як мы жывем валанцёрскай працай Роўна…

Сёння — дзень народзінаў ініцыятывы ByProsvet!

Роўна тры гады, як мы жывем валанцёрскай працай
Роўна тры гады, як мы дапамагаем ствараць альтэрнатыву беларускай прапагандзе. Тры гады друку, складанню, закідванню ў паштовыя скрыні ў цемры начной, запраўкі прынтару, а потым зноў друку і складанню…
Тры гады рызыкі, затрыманняў нашых сябраў, хваляванняў…
Тры гады стойкасці, упэўненасці ў сваёй справе, любові да Радзімы.
Мы перажылі камандай столькі прыгод і столькі выгаранняў, але працягваем сваю працу дзеля таго, каб беларусы маглі атрымліваць і чытаць праўдзівыя навіны

Дзякуй усім валанцёрам і валанцёркам, што бралі калі-небудзь удзел у нашай справе
Дзякуй усім рэдакцыям, якія калі-небудзь стваралі ці працягваюць ствараць і сёння незалежныя беларускія газеты
Дзякуй усім беларусам, хто чытае беларускі самвыдат, атрымаўшы яго праз паштовую скрыню ці знайшоўшы ў нас на канале, хто падтрымлівае нашу каманду данатам, купляй тавараў альбо проста цёплым словам. Кожнае цёплае слова падтрымкі трапляе нам у самае сардэчка і дае энергіі працягваць справу далей
Дзякуй усім партнёрам за супрацу ў крутых праектах!

Наша справа жыве — і будзе жыць свабода слова!