Добрай раніцы, сябры! Пачынаем наш дзень з гістарычнай падзеі
18 верасня 1651 г. урад РП і гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі* падпісалі Белацаркоўскі мір. Паводле яго, казацкай тэрыторыяй прызнавалі толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі пазбаўляўся права на самастойныя дыпламатычныя дачыненні з іншымі дзяржавамі**.
* Гетман ануляваў яго ў траўні 1652 г. ** Украінцы былі незадаволеныя гэтай дамовай.