ЗБОР ЯКІ МЯНЕ ЗДЗІВІЎ
Апошнім часам мы часта публікуем гісторыі людзей, якія праз пераслед з’язджаюць з Беларусі цэлымі сем’ямі. Альтэрнатыва – альбо “воўчы білет”, пастаянная ўвага з боку мянтоў і турма, альбо новае жыццё ў поўнай невядомасці.
Сям’я вядомага ў Бабруйску дзіцячага лекара Міхаіла Самборскага, доктара, валанцёра і актывіста, не стала выключэннем. Выключэннем стала іншае. Часцей за ўсё, сумы якія патрэбныя такім сем’ям на першы час складаюцца з арэнды жытла, пакупкі рэчаў першай неабходнасці, збора дзяцей у школу і г.д. І гэта сумы паміж EUR2500 і EUR5000, бо людзі пачынаюць новае жыццё з дзецьмі і гэта няпроста.
Самборскія папрасілі дапамогу на EUR800. На цёплую вопратку і школьныя прыналежнасці і гэта было іх канчатковым рашэннем. Я спадзяюся што збор гэтых сціплых людзей значна перавысіць гэтую суму. Да чаго ўсіх і заклікаю!
Падтрымаць сям’ю можна тут (карта/paypal/crypto)
УВАГА! Не карыстайцеся BY/RU плацёжнымі сродкамі для даната праз BYSOL.
Працуем далей! Абараняем сваіх